Опубликовано в журнале Дружба Народов, номер 2, 2018
Вячеслав Корбут (Минск)
* * *
Хай дагоніць доля — акрыяю,
Лёс такі, гром грымне, дагары,
Воз жыцця кульне, у сне ўзгадаю,
Там на ўзмежжы смерці будзе прыз.
Ты жыццё, як золата, на спробу
Паспытай каханых ці дзяцей,
З процьмай смерцяў доўдуць да дзвярэй
Табе ўслед? Ці ж ты ім даспадобы.
З сутнасцю сябе, свайго жыцця,
Сэрцам не жахнуцца ў калаценні,
З морам бед? Ды толькі дзе працяг..
З той дарогай дзёрзкай, летуценнай
Нас адчайных. Свет на тых вятрах.
Славім Бога, лёс жывы імгненна,
На вятры драпежным знікне хіжы страх.
* * *
Ляжыш — ляжы скамечанай вадой,
Усіх адрынуўшы і ўсіх прымушчай,
Здзірае скуру прэч глухая пушча,
Жарсць вякавую гоячы нудой.
Той вадаслуп як хмельны горб,
Ды спаленым дарэшты будзе зноў,
Салодкаю і млоснаю ўвайшла,
Наўскрозь угрызлася, каб потым што б
Адрынуць рух глыбокага цяпла
Нясцерпнай жарсці злоснай і жывой,
Ты прагнеш мець, таемны твой спакой,
Да горла з ног ты пратыкнуць змагла?
Спусцелы горн пад цяжарам пакут
Увысь чапляйся ці ляці ўніз,
І як гняздоўе смаг адчуеш зніч
У стогне родаў, ты сканаеш тут!